Мінадукацыі вызначыла, як настаўнікаў будуць ганяць «на бульбу» і на хакей
Міністэрства адукацыі прыняло пастанову, якая павінна вызваліць настаўнікаў ад выканання неўласцівых ім функцыяў. Пастанова №164, прынятая 27 снежня 2017 года, мае назву «Аб устанаўленні пераліку дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі, і выключэнні практыкі прыцягнення педагагічных работнікаў да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый».
Дакумент рэгламентуе спіс дакументаў, якія настаўнік павінен весці абавязкова. Сярод іх, напрыклад, класны журнал, дзённі вучняў, календарна-тэматычны план і паўрочны план.
Упраўленням адукацыі і кіраўнікам школаў міністэрства загадвае не дапускаць вядзення дакументаў, не прадугледжаных гэтай пастановай. Калі школу будуць прыцягваць да мерапрыемстваў, якія праводзяцца іншымі дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), удзел школаў у гэтых мерапрыемствах мусіць узгадняцца з Мінадукацыі.
Таксама чыноўнікі Мінадукацыі патрабуюць «спыніць практыку», калі школы вобласці і Мінска без узгаднення з органамі адукацыі і па справах моладзі выконваюць даручэнні іншых дзяржаўных органаў. Таксама патрабуецца спыніць практыку прыцягнення школьных настаўнікаў «да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый».
У Мінадукацыі вызначыліся, чым мусіць займацца настаўнік, а чым — не. Гэта прапісана ў новай пастанове міністэрства. Новым дакумент мусіць пазбавіць настаўнікаў ад залішняй нагрузкі і неўласцівай працы. А таксама забараняе школам удзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяць староннія арганізацыі.
Але, як высвятляем у адным з раённых аддзелаў адукацыі Гомельскай вобласці, мясцовыя чыноўнікі ад адукацыі могуць проста “рэкамендаваць” школе. Напрыклад, узяць удзел у мерапрыемствах старонняй арганізацыі.
“Ёсць мерапрыемствы, якія ўзнікаюць спантанна. Напрыклад, нейкая арганізацыя мае юбілейную дату і яны хочуць правесці конкурс сачыненняў. Тады арганізацыя звяртаецца з лістом у аддзел адукацыі, і мы пасля рэкамендуем школам удзельнічаць ці не. Але гэта вырашае школа. Але гэта толькі рэкамендацыя, калі гэта конкурс, напрыклад, малюнкаў, то школы падключаюцца. А калі ў іх перагрузка мерапрыемстваў, то не. Гэта вырашае кіраўнік школы”.
Паказальна, што калі летась школьніца з Маладзечна загінула на полі на прыборцы бульбы, паездка таксама была рэкамендаваная мясцовымі чыноўнікамі ад адукацыі. А Мінадукацыі гэта забараняла.
Дата публикации: 6 января 2018