Апрель 25, 2018, 06:53
12 красавіка ў Мачульскай базавай школе Столінскага раёна адбылося незвычайнае, літаратурна-духоўнае мерапрыемства пад светлай назвай “Вялікдзень – свята святаў”. Настаўніца малодшых класаў Бабарыка Галіна Сідараўна, якая арганізавала і праводзіла мерапрыемства, расказала вучням пра вечнае існаванне Бога ў свеце, пра сутнасць і значэнне праваслаўнай веры ў чалавечым жыцці, пра яе вялікую ролю ў выхаванні веруючай асобы. […]