Тройку блогеров отпустили до суда
Нагадаем, што напярэдадні 6 траўня група грамадзян збірала подпісы за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна ў сувязі са стратай апошнімі даверу праз будову шкоднай вытворчасці, акумулятарнага завода. які будуецца за згодай кіраўнікоў раёна і вобласці.
За зборшчыкамі подпісаў сачылі людзі ў цывільным, працэс збору здымаўся на відэа. Неўзабаве тры зборшчыка подпісаў былі затрыманыя АМАПам па распараджэнні асоб ў цывільным.
Затрыманых Дзьмітрыя Андрасюка, і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна даставілі ў Ленінскі РАЎС г.Брэста, дзе яны правялі ноч.
7 траўня ад 9 гадзіны раніцы група неабыякавых грамадзян чакала ў судзе, каб падтрымаць затрыманых грамадзкіх актывістаў. Калі прывязуць невядома.
Затрыманых Пятрухіна, Кабанава і Андрасюка прывезлі ў суд толькі а 16-ай.
Судзіў затрыманых суддзя Семянчук Аляксандар Аляксандравіч
Першы прадстаў перад судом Дзмітрый Андрасюк. Ён запатрабаваў адваката. Суддзя задаволіў хадайніцтва і прызначыў наступнае пасяджэнне на 11 траўня на 14-10.
Сведкі ж боку міліцыі, якія затрымлівалі зборшчыкаў подпісаў, агрэсіўна паставілісь да групы падтрымкі, бо тыя пачалі іх фатаграфаваць. Яны, пранутыя ў цывільнае, заявілі, што не міліцыянты і неўзабаве зышлі.
Сведкі-міліцыянты
Другім прывялі Аляксандра Кабанава, сітуацыя паўтарылася. Суд таксама прызначаны на 11 траўня але трохі пазней на 14-30
Апошнім прывялі Сяргея Пятрухіна:
“Суду не давяраю, але вы, як суддзя, самы прыемны з суддзяў у гэтым будынку, таму адвода не даю… Жанаты, маю дзіцё пяці гадоў, разлічваю на зніжку ў 5 базавых… Патрабую адваката»
Суддзя даў час на пошук адваката і абвесціў перапынак да 11 траўня. Разгляд справы прызначыў на 14-50
Зборшчыкі подпісаў даводзілі міліцыянтам, што збіралі подпісы адпаведна арт. 40 Канстытуцыі, то бок збіралі подпісы пад калектыўным зваротам у дзяржаўныя органы.
Паводле складзеных пратаколаў міліцыянты абвінавацілі затрыманых у парушэнні арт. 23.34 КаАП “удзел у масавым мерапрыемстве”. На Андрасюка па частцы 1-ай, а на блогераў па частчы 3-яй
Магчыма 11 траўня блогераў будуць судзіць іншыя суддзі.
Источник информации: Берасцейская вясна
Дата публикации: 8 мая 2018